Мазыршчына гасцінна сустракала ўдзельнікаў XXI Міжнароднага фестывалю «Славянскія літаратурныя дажынкі»
Слынны горад Мазыр на ўзбярэжжы Прыпяці ў рамках плана мерапрыемстваў наведалі ўдзельнікі XXI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», VIII Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага», IX Форуму маладых літаратараў «Слова», а таксама афіцыйная дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Гледзячы на шчырасць і цеплыню сустрэчы, было відавочна, што фестываль наноў аб’яднаў пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, публіцыстаў, перакладчыкаў Беларусі і Расіі адным моцным словам – «славяне».
Фестываль афіцыйна адкрыўся 2 верасня ў Гомелі. Адразу пасля гэтага аўтары, паэты і публіцысты з Беларусі і Расіі адправіліся па гарадах і раёнах Гомельскай вобласці для правядзення творчых сустрэч, круглых сталоў і культурных акцый. Па традыцыі, якая ўсталявалася за гады правядзення фестывалю, яго ўдзельнікі наведваюць знакавыя духоўныя і гістарычныя мясціны рэгіёну, размешчаныя на тэрыторыі Тураўскай і Мазырскай епархіі. У Мазыры наведалі Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор.
Свечкі ў памяць
Улічваючы, што сёлетняе свята прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Айчыннай вайны, а таксама да 85-годдзя з яе пачатку, то ўдзельнікі фестывалю наведалі Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор, каб схіліць галовы і запаліць свечкі ў памяць аб загінулых. Гэты ціхі агонь – знак глыбокай пашаны, смутку і вечнай памяці аб тых, хто загінуў за вызваленне беларускай зямлі.
Сустракаў літаратараў Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, які звярнуўся да гасцей з прывітальнымі словамі, пажаданнямі дабра, міру, дабрабыту. У якасці блаславення кожны ўдзельнік фестывалю атрымаў з рук епіскапа абразок Божай маці (неўвядальная кветка). Потым клірык Тураўскай епархіі дыякан Вадзім Іваноў правёў аглядную экскурсію па Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы, паведаў гасцям аб яго гістарычным мінулым.
Літаратурныя здабыткі і ўзнагароды
Асноўная частка праграмы, прымеркаваная к наведванню горада над Прыпяццю пад час XXI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», адбылася ў Мазырскім драматычным тэатры імя Івана Мележа.
Прывітальны адрас ад кіраўніка раённай вертыкалі – Аляксандра Верамеева – дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужанаму дзеячу культуры, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі», члену праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаўрэату Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядомаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Гаўрыловічу ўручыў намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікс Галюк.
Прывітанне шаноўным гасцям ад імя духавенства Тураўскай епархіі перадаў іерэй Аляксандр Бушлекоў, які ў сваім слове падзякаваў Уладзіміра Гаўрыловіча за моцны духоўны пасыл і папулярызацыю гісторыка-культурнага наследдзя на мазырскай зямлі.
Перад цырымоніяй падвядзення вынікаў літаратурных прац і творчых конкурсаў пісьменнікаў Гомельшчыны са словамі прывітання да ўсіх прысутных звярнуўся Уладзімір Гаўрыловіч.
Ён сказаў: «Вельмі прыемна, што традыцыя правядзення фестывалю жыве на Гомельшчыне. Гэта зямля, якая нарадзіла чатырох класікаў беларускай літаратуры – Івана Мележа, Івана Шамякіна, Івана Навуменку і Андрэя Макаёнка, – працягвае расціць і выхоўваць творцаў. І прыемна, што гэты фестываль падштурхоўвае ўсіх нас яшчэ раз зазірнуць у добрую кнігу, каб адчуць подых Радзімы і прагу да беларускага слова, да духоўнасці, да культуры».
Працягам сустрэчы стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Уладзімір Гаўрыловіч уручыў узнагароды пераможцам конкурсаў і фестываляў, дыпломы аб прысуджэнні літаратурнай прэміі «Палескія росы» ў розных намінацыях, а таксама ганаровыя граматы Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пасведчанні аб прысваенні ганаровых статусаў: «Лепшы калектыў», «Лепшы партнёр» і памятныя медалі «Іван Мележ. За вернасць слову».
Далей у ходзе праграмы мерапрыемства было яшчэ шмат прыемных момантаў. Калектыў драматычнага тэатра прадставіў гледачам ўрывак са спектакля Івана Мележа «Людзі на балоце» «Вяселле», які суправаджаўся шквалам апладысментаў. Бурнымі авацыямі ўдзельнікі фестывалю таксама сустралі і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, грамадзяніна Беларусі і ганаровага грамадзяніна Расіі, чалавека-легенду, песні якога спяваліся, спяваюцца і будуць спявацца ва ўсім славянскім свеце, народнага артыста Беларусі Эдуарда Сямёнавіча Ханка.
Фіналам сустрэчы для ўдзельнікаў XXI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі» стала песня «Новы дзень» у выкананні Аляксандра Хабарава пры падтрымцы беларуска-расійскіх літаратараў, што падкрэсліла неўміручасць такіх сустрэч і моц яднання вялікай славянскай сям’і.
Безумоўна, сустрэча на мазырскай зямлі, па словах удзельнікаў, як заўсёды пакіне цёплае ўражанне.
Міхась Болсун, ганаровы член Гомельскага аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:
– На працягу многіх гадоў я быў актыўным удзельнікам, творчым натхняльнікам і адным з ключавых аўтараў міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», якое штогод праходзіць на Гомельшчыне. І на Мазыршчыне наша творчая брація сёння не ўпершыню. Тут жывуць працавітыя, шчырыя людзі, якія моцна любяць свой край, праслаўляюць яго, зберагаюць гісторыю. Лічу, што такія фестывалі-святы неабходны ў справе яднання славянскіх літаратур. І сам шмат працую ў гэтым накірунку. Многія вершы прысвячаю землякам-вяскоўцам і малой радзіме. На гэту тэму нават ёсць асобная кніга – «Роднае, блізкае», якую Краснадарская пісьменніцкая арганізацыя пераклала на рускую мову і распаўсюдзіла яе па сваіх расійскіх бібліятэках.
Ну а наконт самой назвы фестывалю «Дажынкі» скажу, што яна асацыіруецца з уборкай ураджаю. І ў мяне ёсць такія радкі: «…Я ж з гадамі душой не аслеп, // Хоць падкідвала рознае доля, // І прынёс табе, роднае поле, // Зноў бязмежную ўдзячнасць за хлеб!»//
Безумоўна, літаратура, як і праца хлебароба, патрабуе самааддачы, цярпення і таленту, але ў выніку прыносіць шчодры плён. Няхай жа берагі славянскай дружбы будуць моцнымі, пачуцці шчырымі, а надзея светлай.
Наталля КАНОПЛІЧ
Фотаздымкі Сяргея ШАПАВАЛАВА
Последние новости
Божественная литургия в Юровичском монастыре в Неделю 14-ю по Пятидесятнице
6 сентября 2026 года в Неделю 14-ю по Пятидесятнице, день памяти священномученика Евтихия, ученика апостола Иоанна Богослова; cвятителя Петра, митрополита Киевского и всея Руси, Московского чудотворца; в соборе Рождества Пресвятой Богородицы Юровичского монастыря совершена Божественная литургия.

12–13 сентября 2026 года в Туровской епархии состоятся торжества в честь иконы Божией Матери «Юровичская-Милосердная»
12–13 сентября 2026 года в Туровской епархии состоятся торжества, посвящённые одной из главных святынь Полесского края — чудотворной иконе Божией Матери «Юровичская-Милосердная».
По благословению Преосвященного Леонида, епископа Туровского и Мозырского, 12 сентября, накануне дня празднования, состоится традиционный ежегодный Крестный ход из кафедрального собора святого Архангела Михаила города Мозыря в Юровичский Рождество-Богородичный мужской монастырь.
Рождество-Богородичный мужской монастырь приглашает паломников
Уважаемые посетители!
Рождество-Богородичный мужской монастырь, расположенный в агрогородке Юровичи Калинковичского района Гомельской области с радостью принимает паломнические группы и индивидуальных паломников.

В Юровичском монастыре состоялась рабочая встреча епископа Туровского и Мозырского Леонида с председателем Гомельского облисполкома Иваном Крупко
3 сентября, на территории Рождество-Богородицкого мужского монастыря в агрогородке Юровичи прошла рабочая встреча главы региона Ивана Ивановича Крупко и правящего архиерея Туровской епархии владыки Леонида.
Из Юровичского монастыря в Мозырь принесена святыня Полесского края – икона Божией Матери, именуемая «Юровичская-Милосердная»
Вечером 1 сентября 2026 года из Юровичского Рождество-Богородичного мужского монастыря в кафедральный собор святого Архангела Михаила в городе Мозыре принесена икона Пресвятой Богородицы, именуемая «Юровичская-Милосердная».
Дорогие братья и сестры!
Сделать пожертвование на поминовение родственников или на восстановления комплекса Юровичской обители Вы можете перейдя по доступной ссылке:
ВНИМАНИЕ:
Юровичский монастырь не принимает участие в выставках-ярмарках!












