Array
(
    [ID] => 9
    [TIMESTAMP_X] => 2016-11-13 13:14:28
    [IBLOCK_ID] => 1
    [NAME] => Галерея
    [ACTIVE] => Y
    [SORT] => 500
    [CODE] => MORE_PHOTO
    [DEFAULT_VALUE] => 
    [PROPERTY_TYPE] => F
    [ROW_COUNT] => 1
    [COL_COUNT] => 30
    [LIST_TYPE] => L
    [MULTIPLE] => Y
    [XML_ID] => 
    [FILE_TYPE] => jpg, gif, bmp, png, jpeg
    [MULTIPLE_CNT] => 5
    [TMP_ID] => 
    [LINK_IBLOCK_ID] => 0
    [WITH_DESCRIPTION] => N
    [SEARCHABLE] => N
    [FILTRABLE] => N
    [IS_REQUIRED] => N
    [VERSION] => 1
    [USER_TYPE] => 
    [USER_TYPE_SETTINGS] => 
    [HINT] => 
    [PROPERTY_VALUE_ID] => 
    [VALUE] => 
    [DESCRIPTION] => 
    [VALUE_ENUM] => 
    [VALUE_XML_ID] => 
    [VALUE_SORT] => 
    [~VALUE] => 
    [~DESCRIPTION] => 
    [~NAME] => Галерея
    [~DEFAULT_VALUE] => 
)

“Маліўся ты, каб смагу наталіць…”: прападобны Марцін Тураўскі

“Маліўся ты, каб смагу наталіць…”: прападобны Марцін Тураўскі

Святую веру продкаў, свой род, культуру і Айчыну шануй і беражы! Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Блажэнны Марцін Тураўскі – адзін з першых беларускіх святых, нябесны заступнік горада Турава.

Даведацца пра яго жыццё можна з жыццяпісу святых дабраверных князёў Барыса і Глеба, якія прынялі пакутніцкую смерць у 1015 годзе.

Абраз святога прападобнага Марціна Тураўскага.

Прападобны Марцін жыў у канцы XI – першай палове XII стагоддзя. Невядома ні яго паходжанне, ні яго радавод. Вядома, што Марцін жыў на Тураўскай зямлі і, хутчэй за ўсё, тут нарадзіўся.

У старажытным беларускім горадзе Тураве, сталіцы былога Тураўскага княства, размяшчаўся манастыр святых князёў Барыса і Глеба. Тут была і кафедра Тураўскіх епіскапаў.

Марцін Тураўскі не імкнуўся здзяйсняць подзвігі. Ён проста меў у сваім сэрцы любоў да Бога і займаўся звычайнай працай – быў манахам і служыў поварам пры Тураўскіх епіскапах Сімяону, Ігнатыю, Іаакіму і Георгію. Працаваў Марцін заўсёды добрасумленна і з душой.

Прападобны Марцін меў магчымасць бачыць жыццё епіскапаў і чуць святыя малітвы. Гатуючы розныя стравы, ён і сам старанна маліўся.

Некалькі дзясяткаў гадоў працаваў Марцін пры манастырскай кухні, але з цягам часу пачаў адчуваць, што сілы яго пакідаюць. Рукі страцілі мінулы спрыт, не мог ужо доўга стаяць каля разведзенага ачага. Аднак ён не спяшаўся ісці на пакой, а чакаў на гэта благаславення.

Епіскап Георгій пашкадаваў Марціна і, улічваючы яго ўзрост,  вызваліў ад працы повара. Цяжка было заставацца Марціну без любімай справы. Вырашыў ён малітваю і пастом перамагчы вялікую скруху. Доўга не думаў, чым будзе займацца і як яму жыць далей. Папрасіў настаяцеля манастыра адпусціць яго ў скіт, каб у адзіноце і малітвах да Госпада праводзіць дні і ночы.

Бачыўшы, у якой маркоце знаходзіцца Марцін, настаяцель благаславіў яго жыць пустэльнікам, праўда, з умоваю, што кожны тыдзень яго будзе наведваць нехта з манахаў.

Манастыр знаходзіўся за горадам, на востраве паміж Прыпяццю і яе прытокам.

Страціўшы здароўе ад цяжкай працы ў маладосці, Марцін шмат хварэў. Часта ён не мог пашавяліцца, крычаў ад болю.

Аднойчы хвароба апанавала Марціна падчас разводдзя. Ён ляжаў у келлі і знемагаў ад смагі. Звычайна манахі дапамагалі адзін другому, але на гэты раз яны не маглі дабрацца да хворага, бо разлілася Прыпяць.

Не здольны нават падняцца з пасцелі, Марцін мог толькі клікаць на дапамогу. За тры дні старац канчаткова знямог. Ён выдатна разумеў, што з-за паводкі ніхто не можа прыйсці да яго, каб хаця б проста падаць вады. Яму заставалася толькі, перамагаючы боль, маліцца і спадзявацца на Бога. І Марцін маліўся Госпаду Богу і апекунам свайго манастыра – князям Барысу і Глебу.

Гасподзь пачуў просьбы – і адбыўся цуд.

Абраз святых пакутнікаў Барыса і Глеба.

Раптам да прападобнага ў яго маленькую келлю ціха пастукалі. Цяжка хворы пустэльнік не меў нават сілы, каб адказаць. І ўсё-такі дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшлі два маладыя чалавекі ў княжацкім адзенні. Гэта былі святыя пакутнікі Барыс і Глеб. Яны з’явіліся ў тым выглядзе, як былі намаляваны на іконе ў манастырскай царкве, але Марцін спачатку не пазнаў, хто прыйшоў да яго на дапамогу. Яны распыталі старца пра хваробу і сказалі, што за сваё жыццё ён столькі добрага рабіў людзям, што Гасподзь прыслаў іх цяпер паклапаціцца пра хворага.

Нямоглы Марцін прапанаваў гасцям хлеб і соль, папрасіўшы прабачэння, што сам не можа ім падаць. Але браты папрасілі старца не клапаціцца пра іх. Пасля адзін узяў вядро і прынёс вады, а другі зачарпнуў яе медным карцам і напаіў хворага.

Марціну падалося, што ад той халоднай крынічнай вады сыходзіць жыватворнае свячэнне і пранікае ў самыя глыбіні яго істоты. На хвіліну старац зажмурыўся, а калі расплюшчыў вочы, то побач ужо нікога не было. І толькі цяпер блажэнны Марцін канчаткова зразумеў, што яго наведалі князі-цудатворцы.

Пустэльнік пачаў зноў маліцца, услаўляючы Госпада і святых пакутнікаў Барыса і Глеба. Пасля выпітай вады хворы адчуў незвычайную палёгку і прыліў сілы.

Хутка пасля гэтай цудоўнай з’явы прападобны вылечыўся.

Акрыяўшы, старац паспяшаўся ў манастыр, каб расказаць пра дзіўнае здарэнне іншым насельнікам. Аповед прападобнага быў запісаны ў манастырскі летапіс, дзякуючы чаму памяць пра тую дзівосную падзею захавалася да нашых дзён.

Праз год пасля свайго ацалення, 27 чэрвеня 1150 года, прападобны Марцін, пустэльнік Тураўскі, ціха адышоў да Госпада.

За праведзенае жыццё, падобнае да ангельскага чыну, Царква ўшаноўвае Марціна як святога ўгодніка Божага.

Святы прападобны Марцін Тураўскі.

На Архіерэйскім Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы ў лютым 2016 года імя прападобнага Марціна Тураўскага ўключана ў месяцаслоў РПЦ для агульнацаркоўнага шанавання.

Дні памяці: 10 ліпеня (27 чэрвеня па ст. ст.) і ў Саборы беларускіх святых.

Трапар прападобнаму Марціну Тураўскаму, глас 6.

Ад цяжкай хваробы пакутуючы і людзьмі забыты, маліўся ты, каб смагу наталіць, прападобны Марціне, таму Хрыстос паслаў з нябёсаў дабраверных Барыса і Глеба табе паслужыць і хваробу ацаліць, маліся цяпер да Госпада, каб выратаваліся душы нашы. 

Падрыхтоўка матэрыялу і пераклад на беларускую мову для сайта oroik.by Ларысы ПШАНІЧНАЙ.

Крыніцы:



Последние новости

Праздничное богослужение в день Собора Белорусских святых
14 Июля 2024


Праздничное богослужение в день Собора Белорусских святых


14 июля 2024 года,  в Неделю 3-ю по Пятидесятнице, день празднования Собора Белорусских святых и 40-летнюю годовщину со дня установления этой даты, иеромонах Тихон (Корбун) совершил Божественную ...
В Туровской епархии состоялся 11-й велосипедный крестный ход, посвященный Дню семьи, любви и верности, 80-летию освобождения Беларуси и 40-летию установления празднования Собора Белорусских святых
7 Июля 2024


В Туровской епархии состоялся 11-й велосипедный крестный ход, посвященный Дню семьи, любви и верности, 80-летию освобождения Беларуси и 40-летию установления празднования Собора Белорусских святых


6 июля 2024 года в Туровской епархии состоялся 11-й крестный ход на велосипедах, приуроченный празднику святых благоверных Петра и Февронии Муромских, покровителей семьи и брака.
В этом году крестный...
В храмах и обителях нашей страны прозвучали благодарственные молитвы по случаю Дня Независимости Беларуси
3 Июля 2024


В храмах и обителях нашей страны прозвучали благодарственные молитвы по случаю Дня Независимости Беларуси


В канун Дня Независимости Республики Беларусь и 80-й годовщины освобождения нашей страны от немецко-фашистских захватчиков, а также в сам праздник, 3 июля, по благословению Митрополита Минского и Заславского...
Божественная литургия в Неделю всех святых
30 Июня 2024


Божественная литургия в Неделю всех святых


30 июня 2024 года в неделю 1-ю по Пятидесятнице, праздник Всех Святых от века Богу благоугодивших, иеромонах Тихон (Корбун) совершил Божественную литургию в домовом монастырском храме прп. Серафима Саровского....
День Святого Духа
24 Июня 2024


День Святого Духа


Сошествие Святого Духа на апостолов в пятидесятый день после Воскресения Христова является настолько важным событием в истории Нового Завета, что его воспоминанию посвящено два торжества — Троица ...

Республика Беларусь,
Гомельская область, Калинковичский район,
д.Юровичи, ул. Горная 9
80234576373; +375297301156



    Православие и Мир